BE RU EN

65-гадовая беларуска скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і ўстанавіла новы рэкорд

  • 7.04.2025, 21:14

Анапурна з'яўляецца 10-ай паводле вышыні гарой Зямлі.

Беларуска Лілія Яноўская скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і ўстанавіла новы рэкорд.

Так а 9:10 раніцы паводле мясцовага часу 65-гадовая Яноўская ўзышла на Анапурну. Яна самы паджылы чалавек, якому гэта ўдалося.

Анапурна мае вышыню ў 8091 м, і гэта 10-я паводле вышыні гара планеты Зямля. Знаходзіцца яна ў паўночна-цэнтральным Непале.

У Лілія Яноўскай, якая з 90-х гадоў жыве ў Канадзе і даўно займаецца альпінізмам, гэта ўжо 9-ы з 14-ці пікаў, вышыня якіх перасягае 8000 метраў.

Зараз беларуска адпачывае ў лагеры №3, каб потым прадоўжыць спуск у базавы лагер.

Апошнія навіны