BE RU EN

У Менску заўважылі «сакрэтную» краму з аптовымі коштамі

  • 7.04.2025, 16:10

У сацсетках пачалі актыўна каментаваць агляд.

У Менску блогер заўважыў «сакрэтную» краму з аптовымі коштамі. Відэа пра гэта ён апублікаваў у TikTok, звярнуў увагу партал Blizko.by.

Адзначаецца, што кошты залежаць ад колькасці набытага. Знаходзіцца крама аптовай кампаніі «Unistore опт&розніца» на адрасе: Менск, вуліца Казіміраўская, 6.

Карыстальнікі пачалі актыўна каментаваць агляд:

• «Агляд для школьнікаў, яны гэтым сілкуюцца».

• «А макароны там ёсць?»

• «Сакрэтная крама, ды ты што».

• «Агляд для каго?»

• «У «Грошыку» такі ж кошт толькі раздробны».

Апошнія навіны