BE RU EN

Стармер і Макрон абмеркавалі прагрэс з размяшчэннем войскаў ва Украіне

  • 5.04.2025, 21:01

Гаворка ідзе пра прысутнасць на зямлі, у небе і на моры.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармер і французскі прэзідэнт Эманюэль Макрон падчас размовы ў суботу, 5 красавіка, абмеркавалі працу "кааліцыі рашучых" па размяшчэнні вайсковага кантынгенту ва Украіне.

Пра гэта паведаміла прэс-служба брытанскага ўрада, піша "Еўрапейская праўда".

Лідары Вялікай Брытаніі і Францыі ў тэлефоннай размове абмеркавалі найперш уведзеныя ЗША тарыфы і пагадзіліся, што "гандлёвая вайна не адпавядае нічыім інтарэсам", гаворыцца ў паведамленні.

Стармер і Макрон, дадалі ў брытанскім урадзе, таксама падзяліліся хваляваннем што да "ўплыву на глабальную эканоміку і бяспеку, асабліва ў Паўднёва-Усходняй Азіі".

"Паводле вынікаў дыскусій паміж вайсковымі планіроўшчыкамі ва Украіне на гэтым тыдні яны (Стармер і Макрон. – Рэд.) абмеркавалі значны прагрэс, дасягнуты ў стварэнні "кааліцыі рашучых", – дадалі ва ўрадзе Брытаніі.

Абмяркоўваецца прысутнасць на зямлі, у небе і на моры, а таксама супрацьпаветраная абарона.

Апошнія навіны