BE RU EN

Кіраўнік украінскай разведкі назваў найбольш бяспечны мэсанджар

  • 5.04.2025, 19:49

Пры гэтым ён дадаў, што звычайна зламыснікі ламаюць не мэсанджары, а тэлефоны.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў назваў найбольш бяспечны мэсанджар сярод існых.

Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю журналістцы Ганне Максімчук.

Вядучая назвала такія варыянты як Telegram, Signal, Viber, WhatsApp.

- Ну, як бы гэта пасля апошніх падзей ні выглядала дзіўна, усё ж з пералічанага, Signal значна лепш абаронены як мэсанджар, - адзначыў начальнік Гур.

Пры гэтым ён дадаў, што звычайна зламыснікі ламаюць не месанджэры, а тэлефоны.

- Мэсанджары вельмі рэдка хто ламае. То бок усё роўна, які ў цябе стаіць мэсанджар. Таму што зайшлі ўжо ў тэлефон, - адзначыў Буданаў.

Апошнія навіны