BE RU EN

У Берасці прадаюць незвычайны будынак

  • 5.04.2025, 18:40

Ён падобны на крэпасць.

На аўкцыённай пляцоўцы БУТБ-Маёмасць з'явіўся цікавы лот. Усяго за адну базавую прадаюць цыліндрычную пабудову з чырвонай цэглы, якая падобная на фрагмент крэпасці.

Пабудова знаходзіцца па адрасе: Берасце, вул.Хрустальная, 31А.

Па фота відаць, што ў ніжняй частцы пабудова ўзмоцнена бетоннымі плітамі.

Пошукавікі паведамляюць, што гэтая падобная на крэпасць пабудова - старая помпавая станцыя.

Пабудова прадаецца ўсяго за адну базавую велічыню (42 рублі).

Апошнія навіны