BE RU EN

У дзвюх абласцях Беларусі пачаўся снегапад

  • 5.04.2025, 12:06

Красавік здзівіў надвор'ем жыхароў Гародні і не толькі.

Сіноптыкі папярэджвалі аб надыходзячым пахаладанні. Між тым, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці з раніцы 5 красавіка выпаў снег. Таксама снегапад зафіксавалі і ў Гародні. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Фота снегу ў Верхнядзвінскім раёне з'явіліся ў афіцыйным тэлеграм-канале выдання «Витьбичи».

- Не такім мы сабе ўяўлялі красавік, - напісала газета.

Снег пайшоў і ў Гародні. Праўда, ён адразу раставаў і не ляжаў, як у Верхнядзвінскім раёне.

Між тым, Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі праз пахаладанне на суботу 5 красавіка.

— У дзённыя гадзіны чакаецца рэзкая змена варункаў надвор'я, пахаладае: максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі рэспублікі складзе +3…+9°С, на паўднёвым усходзе да +11°С, у Менску +3…+5°С, — гаворыцца ў папярэджанні. - Удзень у многіх раёнах на захадзе чакаецца ўзмацненне паўночнага, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.

Апошнія навіны