BE RU EN

Сібіга пра вытворчасць зброі ва Украіне: Мы ўжо амаль на 40% самадастатковыя

  • 3.04.2025, 20:54

Кіеў інтэнсіўна развівае сваю абаронную прамысловасць.

Украіна інтэнсіўна развівае сваю абаронную прамысловасць, сярод іншага вырабляе мільёны беспілотнікаў за год. Такім чынам краіна ўжо амаль на 40% самадастатковая ў вырабе зброі.

Пра гэта міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга заявіў падчас паседжання Рады Украіна-NATO ў Брусэлі.

«Сёння на пасяджэнні Рады Украіна-NATO я засяроджуся на самадастатковасці – Украіны і Еўропы. Украіна цяпер выдаткоўвае 26% свайго бюджэту на абарону», – сказаў Сібіга.

Паводле ягоных словаў, украінская абаронная прамысловасць вырабляе мільёны беспілотнікаў за год.

«Мы ўжо амаль на 40% самадастатковыя. І мы можам павялічыць усе гэтыя паказнікі», – адзначыў кіраўнік МЗС.

Апошнія навіны