BE RU EN

Польшча размяшчае вайсковыя часткі для абароны Сувальскага калідора

  • 2.04.2025, 19:29

Варшава ўмацоўвае ўсходні фланг NATO.

Для абароны ўсходняй мяжы Польшчы будуюцца новыя вайсковыя часці на тэрыторыі прымежных з Беларуссю ваяводстваў — Падляшскага і Вармінска-Мазурскага.

Як паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на «TVP3 Olsztyn», у рамках рэалізацыі абароннай дактрыны, якая мусіць умацаваць усходні фланг NATO, у тым ліку Сувальскі калідор, запланаванае будаўніцтва вайсковых падраздзяленняў у Элку і Алецка (Вармінска-Мазурскае ваяводства), а таксама ў Граеве і ў Аўгустове (Падляшскае).

Адзначаецца, што на полі пад Элкам ужо ідзе будаўніцтва казарменнага комплексу, пакуль у выглядзе часовых кантэйнерных збудаванняў, на 700 вайскоўцаў выведвальнага батальёна 16-й Паморскай механізаванай дывізіі.

«Тут будзе развітая інфраструктура для размяшчэння вайскоўцаў і правядзення вучэнняў. Тут таксама будзе арганізаваная пляцоўка для трэніровак, а таксама паркоўка, захоўванне абсталявання і ўся лагістыка», - паведаміў падпалкоўнік Роберт Хупка, камандзір 16-га выведвальнага батальёна ў Эльцы.

Апошнія навіны