BE RU EN

КДБ правёў ператрусы ў прадстаўнікоў прафзвязаў

  • 28.03.2025, 15:05

У "прафзвязнікаў" канфіскавалі тэхніку, але пасля допытаў адпусцілі.

Праваабаронцам стала вядома пра ператрусы КДБ у прадстаўнікоў прафзвязу, піша ПЦ «Вясна».

"Вядома, што ў "прафзвязнікаў" канфіскавалі тэхніку, а пасля допытаў іх адпусцілі", — адзначаюць праваабаронцы.

Паведамляецца, што сілавікоў цікавілі сувязі з замежнымі фондамі. Таксама яны пыталіся ў людзей аб так званым фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці.

Апошнія навіны