У Чорным моры затануў расейскі карабель
- 24.02.2025, 15:20
Судна «Ашамба» страціла ўстойлівасць і пайшло на дно.
У расійскім Новарасійску затанула навукова-даследчае судна. Ніхто не пацярпеў.
«Праз абледзяненне НІС «Ашамба» страціла ўстойлівасць і пайшло на дно. На шчасце, ніхто не пацярпеў, экіпаж паспеў пакінуць борт», - паведамляюць ратавальнікі.
Падрабязныя прычыны страты ўстойлівасці і наступнай аварыі высвятляюць спецыялісты.